случайности не случайны..
вось яна гэта восень. за вокнамі ўжо зусім ня так: раней дрэвы закрывалі ад мяне старую школу, лісце становіцца непрыемна цёмна аранжавае, і падае. я люблю значна больш тую пару, якая яшчэ на палову зялёная, такая яскравая і месцамі цёплая. а тут, паспрабуй зараз, дачакайся. добра што хоць у квартэры цёпла) а яшчэ баліць галава. дыбільна так, тэмпературы няма, з-за надвор'я, карацей кажучы. і сёння няма настроя для нейкай актыўнай ці інтэлектуальнай дзейнасці. сіджу і раблю чгд. цікава, але больш прываблівае о генры, зноў хачу перачытаць. наогул, адчуванне такога зацягнутага часу, нібы хто сці адключыў для мяне ўсе з'явы, і людзей, ні пра каго нічога не чутна. пэўна ж, так проста здаецца, але такое прышпільна так, нібы я патрапіла ў нейкі сон.

