случайности не случайны..
Карацей, зноў паўтаруся - шмат чаго адбылося і распавядаць няма аніякага сэнсу. Але самае галоўнае - я выйшла замуж і скончыла ўнівер. Менавіта зараз я адчуваю адказнасць за маё жыццё, але яна не адчуваецца цяжка, наадварот - вельмі лёгка. Я не магу паверыць, што я наўрэшце магу рабіць што хачу. У апошнія некалькі месяцаў я вырашыла, што хачу зрабіць штосьці сваё, штосьці звязанае з мовамі. Зараз ў мяне ёсць суполка, дзе я змяшчаю кантэнт для вывучэння брытанскай ангельскай, мне вельмі падабаецца. Я думаю, што трэба рабіць тое, што будзе падымаць табе кожную раніцу, тое, што будзе выклікаць ДРАЙВ кожны дзень. Я ведаю, што я вельмі маладая і ў мяне няма бізнэс аукацыі і шмат грошай, але гэта не мае значэння і я ВЕРУ у тое, што змагу зрабіць усе што заўгодна. НІКОЛІ нельга слухаць іншых людзей, калі яны кажуць негатыў, нават калі гэта твае самыя родные і блізкія людзі. НІКОЛІ нельга здавацца, калі штосьці не атрымліваецца. Я зараз чытаю кнігу, якая апісвае гісторыю бізнэса 30 брытанцаў і ведаеце, што? Няма аніводнага чалавека, у якога вось так з першага разу ўсё б атрымалася. Былі страшэнныя гісторыі пра страту грошай і асабістыя праблемы, але людзі знаходзілі выйсце менавіта таму, што яны трымаліся і не здаваліся. Яны верылі ў поспех і рабілі ўсё, каб яго дасягнуць. Што я гэтым хачу сказаць? Калі вы адчуваеце, што вы МОЖАЦЕ зрабіць штосьці, што вы былі зробленыя для чагосьці, што яшчэ не існуе - ідзіце і рабіце. Можа, у вас не атрымаецца сёння і заўтра. Можа быць, праз год вы будзеце сядзець і не ведаць, што рабіць. Але паверце - кожная хвіліна, якую вы траціце на думкі пра свой праэкт, кожнае дзеянне ўлічваецца. Можа быць ваш першы праэкт не атрымаецца, можа быць, пяты будзе так-сабе, але гэта ўсё вядзе да поспеху і, калі вы хочаце гэта зрабіць і сапраўды гатовыя ісці да апошняга, звыкнуцца з няўдачамі і ісці наперад - вы зробіце гэта.
А пра сеткі я кажу таму, што там менавіта вельмі многа людзей марнуюць час і кажуць тое, што вам непатрэбна чуць. Верце ў сабе і сваё меркаванне і вы будзеце вельмі шчаслівыя:)
Усім удачы і трывання!!! Хай да вас прыйдзе тая самая ідэя!!!
P.S. The book is called My Big Idea by Rachel Bridge!

Комментарии
07.08.2016 в 23:08

Dum spiro, spero
Жадаю вам поспеху! З таким настроем абавязкова ўсё атрымаецца!:flower:

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии
Получать уведомления о новых комментариях на E-mail