случайности не случайны..
вось я сіжу ем бясконцыя чырвоныя каптуркі, зефіры ў шакаладзе і снікерсы, закапваю каплі ў свой ужо не ячань(і дзякуй Богу!) і слухаю калядныя песенкі тыпа з кахання насамрэч. самае жахлівае, што мне нават нельга тут сядзець, таму што нельга напружваць вочы. і чытаць, глядзець мульцікі таксама нельга, і мне вось цікава, што можна шчэ рабіць, калі не гэта, і нельга выходзіць на вуліцу. гэтае 8 снежня напэўна самае страннае з тых, што былі. пагледзім, што будзе заўтра, ха-ха! як сказала мая маці, горш было б толькі калі б табе прапанавалі адсвяткаваць на могілках, ці на вялікай сметніцы. а па мне гэта было б вельмі весела.. ну што.. адзінае, што я хачу, гэта плакаць хаця б трошкі менш, таму што мяне гэта пачынае раздражняць. але калі заўтра стрэсс пасля аперацыі ня пройдзе, вечарам будзе ціхая істэрыка
будзем лічыць, так і трэба. так
яшчэ было б нядрэнна, каб збылося жаданне, якое я загадала ў той прыгожай чырвонай скрыначцы. і каб тыя, якія я загадаю заўтра, таксама збыліся, бо яны абяцаюць быць вельмі кульнымі.
насамрэч, нічога такое 8 снежня. кульна паразмаўляла з Волей і бабуляй, з'ела шмат смачнага, паслухала добрую музыку і пачытала конан дойля, усе распавядалі мне добрыя навіны і ў рэшце рэшт я супакоілася. усіх люблю, дабрана-а-ач! :*