случайности не случайны..
позна і час класціся спаць, каб раніцай устаць і штосьці рабіць з геаметрыяй, якую я ўсёж такі вучу, але ж мне вельмі хочацца захаваць той настрой, які зараз, хаця б тут. проста я так усіх люблю, як бы гэта банальна не гучала, таму што людзі, калі разабрацца, такія кульныя, калі браць са свайго суб'ектыўнага погляду, у вас усіх ёсць хаця б адна(а звычайна больш) станоўчая рыса. ну ці проста кульная шмотка:)))
ну ці вы проста слухаеце тую ж музыку што і я, ці ў рэшце рэшт робіце штосьці добрае для ўсіх нас. гэта кульна, што так. што ёсць людзі, якіх я вельмі люблю і яны мяне, і тое, што гэта стварае такое.. даволі ўлётнае, больш чым як мой кубак, адчуванне. як песні сінатры, бітлоў, як мой мьюс, як голас, смех на ім, смешны вугорскі(ці якісці так яшчэ) акцэнт, які прымушае пасмяхацца ці проста доўга-доўга смяцца разам. як бліскучы снег у студзені, як мой дзень нараджэння і восьмага снежня, як выпадковыя песні ў айподзе, якія на 3 з нейкім хвіліны ўносяць у мінулае, такое кульнае і самае добрае. праз яго і ствараецца нешта, што трымае кожны дзень, і з-за чаго жывеш у прынцыпе. вось так сядзіш і думаеш, зараз так кульна, а потым.. падарунак на ложку, вялікі куфэрак з цукеркамі на новы год, кожны дзень кульныя вітанні і музыка ў ліцэйскіх калідорах, халодная зіма і зноў вясна і лета-лета-лета-а! :))))) а яшчэ дыскатэкі і выпускны, дачакацца жніўня і калі-небудзі з'ездзіць у Лондан на мьюс. і пазнаёміцца-такі з Мэцью і Домам, так-так-так:))) усё атрымліваецца, становіцца лепш, сёння нэсквік ці мілка, а заўтра ўжо рытэр спорт ці тая смачная шакаладка з ёгуртам. (складана зразумець:)))
вельмі вас люблю, асабліва маці, бабулю, дзядулю, Таню, Веру і Жолта, Алесю, Волю, Яну і астатніх. вельмі-вельмі:)) і катка. і мэта.
яшчэ 20 хвілін і мне застанецца 7 дзен да сямнаццаці, калі я стану.. хе-хе) ну гэта потым. наогул, добрага тыдня, больш градусаў, і я люблю ва-а-ас!:)))

@музыка: элвіс-бітлы-фрэнк

@настроение: самае лепшае

@темы: штосьці стала халадаць:)