:)
які добры дзень! зноў я нічога не раблю, нікуды не хажу, але ж спраў шмат (і ежы смачнай таксама шмат)))) і гэта ўсё дае цудоўнае адчуванне шчасця яшчэ сёння першы снег. можа ён і не першы, але ж першы які я ўбачыла. гэта так добра! нажаль я пайшла на вуліцу сёння, але ж і не было часу. а яшчэ такое тупое адчуванне, што новы год. недзе 30-31-е, ужо купілі ёлку, гатовяць ежу, купляюць торт. напэўна, лагічна было б зараз сказаць штосці тыпа ах, я так хачу, каб гэта было хутчэй! та-ак, можа трошкі, але зараз так добра ўсё што не хачу нічога змяняць і траціць вясёлы ліцэйскі час. банальна гучыць, але я хачу каб гэта ўсё было значна даўжэй, я думаю ліцэісты мяне разумеюць) даслухала преступленіе і наказаніе. гэта напэўна першая карысць з вакацый, хаця і даволі пасіўная. тупа ляжу, ем і слухаю. буэ, якая я стала))) ну нічога, я спадзяюся, што калі я перастану хварэць, ужо няма тэмпературы, я зноў пачну нешта рабіць. а зараз так улом..
а, вось што!
збыліся некаторыя з маіх мар..
-паесці ежу з мака
-замець сябе вэбку
напэўна ўсё) але іншыя збываюцца паступова)
а, і + каб батэ не толькі ў бенфікі выйгралі але і сёння ў аек-а і ў эвертана потым. калі лаа-а-а-ска! я так хачу, каб яны выйшлі, ну калі ёсць яшчэ шанс нейкі, канешне)))