странны зараз стан, не хочацца нічога рабіць, не хочацца нікуды ісці. напэўна, як і ўчора. але ўнутры такое добрае пачуццё, з-за таго, што нарэшце запалілі(!) і.. проста так)))
так шмат чаго трэба... не хачу. вось зараз мне трэба не лета і адсутнасць вучобы, а проста больш часу, каб зрабіць урокі, нічога не паспяваю. патрэбны рэпетытар па алгебры, на яго часу ня будзе таксама. я хачу іграць на ф-на далей, але кожны тыдзень трэба рабіць нешта важнае і я ўсё пакідаю дзеля гэтай справы. усё вывучыць усё роўна не атрымаецца, а так хочацца))) яшчэ шаліць тое, што ніяк не магу выбраць аптымальны час, каб высыпацца. на выхадных зусім не хочацца класціся спаць раней, размаўляеш па тэлефоне да 2 гадзін ночы, а потым пакутваеш увесь тыдзень. а яшчэ мы не зрабілі візіткі, засталося 10 дзён, а ў нас яшчэ амаль нічога няма. трэба думаць..