банальна, але чаму ад нас так хутка і лёгка сыходзіць тое, чым мы так даражым?
і нават калі гэта не патрэбна, усё роўна балюча.
ліцэй. я так не хачу пакідаць цябе...
першы год - самы-самы, але нават тое, што ўвесь другі я толькі і думала, каб зваліць, а зараз, калі засталіся такія апошнія тыдні ці 2 месяцы, я проста зусім не хачу сыходзіць. я проста не разумею, як 11" не ўпалі ў істэрыку на выпускным. і я проста ня ведаю, што будзе са мной. мне так падабаюцца твае калідоры, тваё паветра, чалавек-аловак, існуючыя людзі-крабы, бясконцыя батанікі, музыка на перапынках, пары віталя і гісторыі і наогул, усе-усе!
я так люблю гэта ўсё, што звязана з ліцэем, нават калі мне не падабаюцца нейкія асобныя людзі і рэчы. хаця... я б не сказала, што мне хтосьці ці штосьці так моцна не падабаецца)
у мяне такое уражанне, што да студзеня 2009 года мяне проста не было. курсы, 31 жніўня, гэтая такая рамантыка першай чвэрці, кульныя адзнакі, кульныя людзі, кульная музыка.. а потым бясконцыя бітлы на паў гады, доўгая зіма за працоўным сталом з цтшнымі кніжкамі, самая найлепшая вясна ў свеце(напэўна, цяпер кожны год буду так казаць))) і вось я сіжу 31 сакавіка 2011зусім не такая, як была 2 гады таму.
я ўсё ж такі думаю, так і трэба: нельга прыпыняцца на чымсьці вельмі доўга, бо, як мне не так даўно было паказана, жыцця таа-а-ак ШМАТ!
надта больш, чым мы толькі бачылі за ўсё сваё жыццё! і калі ўсё змяняецца, гэта лепш, чым сядзець на адным і тым жа шчасці, бо яно можа быць значна большае. так што, нягледзячы на кантраст паміж пачаткам і канцом гэтай нататкі, я проста скажу(як кажа Люба) : і ўсё будзе афігенскі-клёвенька! (гучыць напэўна лепей).
а з новымі песнямі і фільмамі бітлоў (для мяне) наогул клёва-клёва так))
love-love-glove^*
'cause we g'love you
Zsonescka
| четверг, 31 марта 2011