случайности не случайны..
hi)
нарэшце пачаліся канікулы і я магу спакойна нічога не рабіць ну і пакуль што не думаць аб вучобе. каму захочацца вучыцца пры тэмпературы 38? дзякуй Богу што я не захварэла пад час ліцэю, не хачу прапускаць(не тое, што школу))) але ня гледзячы на дрэннае самаадчуванне я такая зараз шчаслівая))) вось што не раблю ўсё атрымліваецца, робіцца толькі тое што мне патрэбна. я зусім ня згодна з настаўніцай па рыторыкі, яна цытыравала фразу (нешта такое) "Калі ў цябе было 100 гадзін шчасця, ты пражыў сваё жыццё не дарма". на маё мекраванне, мы павінны быць шчаслівымі заўсёды, кожную хвіліну. шмат людзей гавораць пра тое, што вось яны будуць працаваць усё сваё жыццё, ва ўсім сабе адмаўляць, і тады ў сталасці яны можа будуць шчаслівымі. але навошча імкнуцца да шчасця калісці, калі яно можа быць ужо зараз? вось як я лічу))))
ну а для поўнага шчасця, каб вось усё было добра, я хачу...
- ангельска-беларускі і наадварот слоўнік
- добры-добры такі беларуска рускі і наадварот слоўнік
- сукенку-кашулю, чорныя джынсы з каталога, і шмат яшчэ там розных рознакаляровых калготак))
- вялікую такую і прыгожую кнігу беларускіх казак з малюнкамі
- шмат размалёвак у такіх вялікіх кніжках, толькі каб яны былі добрыя і якасныя і каб было прыемна іх размалёвываць
- мяккія добрыя алоўкі каб размалёвываць размалёўкі
- вэб камеру
- безмяжоўны інтэрнэт
- шмат-шмат добрых фільмаў на беларускай і ангельскай мовах
- пазнаёміцца з мэтам дамінікам(і домам))))) і крысам. а і так, увесці мэта ў гаі)
- патрапіць на канцэрт мьюс
- новыя кеды
- схадзіць на нрм з палінай
- каб БАТЭ выйгралі ў бенфікі
- схадзіць на бумбокс;)
- схадзіць патанцавацт куды небудзь
- з'есці ежу з макфака)))
- каб бацькі купілі катрыджы ў прынтэр
- каб хутчэй працаваў камп'ютар
- паехаць у кіеў, вільню, гародню, брэст, львоў, і ў тур па еўропе і каб візы не было яшчэ.
- вывуць мову так добра-добра)
- і яшчэ шмат наклеяк розных))
ваў, колькі ўсяго))) спадзяюся, я гэта ўсё не дарма пішу) буду пісаць калі штосці будзе здзесняцца:)


@музыка: chopin - waltz c-moll

@настроение: cool)

@темы: Веселое, Мысли вслух, Осень, Радостное, Развлечения, Я

случайности не случайны..
ваў, сёння столькі рэчаў добрых адбылося.. мне нарэшце купілі зімнія боты(дакладна такія як я жадала), і нейкі такі стан прышпільны, адні дэжавю))) чамусці ўспомніўся мінулага год, восень , калі прыязджала таня з верай, як весела было) і захацелася паставіць на аватар тыя фоты, з верай і восеньскім лісцем. хаця калі так паглядзець, ну нафіг гэтыя аватары, якая каму розніца! я ненатуральна нейяк, па звычцы, прымушаю сябе захадзіць у кантакт, на дайрыкі, нават агент усталявала. адымае час. у мяне яго і так няма, а я займаюся такой маной..гэты тыдзень таксама будзе складаны, заўтра будзем спрачацца з цэнзарам наконт візітак, я буду прасіць спадара віталя прынесці працу ў сераду і фізіка паставіць мне 7, каб не сапсаваць атэстат, таму што выходзіць нешта каля 4 я проста не рублю і ўсё, пісаць кантрольную па геаметрыі і жахацца ад вынікаў за кантрольную па алгебры, і расчароўвацца з-за адзнакі за рус.літ і .. вучыць чгд! якое жыццё нецікавае пайшло, паў запісу занімаюць мае адзнакі))) пасля алімпіяды лепей усё павінна быць) хаця мне і зараз добра вельмі:) а яшчэ з'явілася страннае для мяне жаданне зноў ужо з большымі намаганнямі іграць на ф-на, гэта справа задавальняе мяне з кожным днём усё больш і больш) мне гэта вельмі падабаецца))) удачы мне на тыдні:)

@музыка: Liest - lieberstraum

@настроение: усё робіцца да лепшага)

@темы: Мысли вслух, Осень, Чувства, Я

случайности не случайны..
якая сёння цудоўная раніца, я паспала 9 гадзін і зараз мне так доообра-добра. сёння няма першай пары, але другая алгебра, а я зусім нічога не ведаю, толькі трошкі і баюся што не будзе мне ані 8 ані 7. ( "отстой") але зараз я стараюся забіць, у нас так як я(ну я спадзяюся) увесь клас піша, і я напішу ці з боскай дапамогай, ці проста вывучу і перапішу потым. мозгі забіты ўсякай маной) не, каб думаць аб цудоўнам так я ўся ў вучобе. буэ:) а так напэўна і ўсё добра. быў перапіс насельніцва, я схлусіла дзяржаве, што родная беларуская..)) хаця вось зараз я лічу што гэта так, таму што на рускай ў мяне зусім няма жадання размаўляць. учора таксама дзень добры быў, на рыторыцы было вельмі весела і цікава, я яшчэ раз зразумела, што гэта мне патрэбна. пайду збірацца - няма ўжо часу:))


@музыка: -

@настроение: супер

@темы: Веселое, Осень, Я, Учеба

случайности не случайны..
ахахах)))

Я прошла "Тест на определение словарного запаса"

ВАШ СЛОВАРНЫЙ ЗАПАС - Результаты теста
Ваш словарный запас выше среднего уровня. Хороший результат. Вы ответили правильно на 19 вопросов из 35! Поздравляем!
Пройти "Тест на определение словарного запаса" здесь

Я прошла "Тест на русскость"

ТЕСТ НА РУССКОСТЬ - Результаты теста
Ваш уровень выше среднего. Хороший результат. Вы ответили правильно на 18 вопросов из 26! Поздравляем!
Проверьте себя на "русскость" здесь

яху) я не сапраўдная кацапка))

@темы: Веселое

случайности не случайны..
гэта усе ужо дауно ведаюць, але прачытаушы гэта апошни раз, зразумела, што кожнае коска пра мяне) як дакладна)))(прабачце за лаянку)
Итак, Вы... Стрелец
Стрелец. Стрелец - это еще один зодиакальный пездец. Личное мнение Стрельца обязано стать истиной в последней инстанции для всех, ненароком оказавшихся неподалеку. Высказывает его охотно, часто и даже тогда, когда ему настоятельно советуют этого не делать и вообще грозят разбить за это литсо. Искренне недоумевает, если на него за это обижаются. Вообще, сука, очень везучий по жизни знак, что несолько компенсирует постоянное отсутствие у него бабла. У Стрельца, несмотря на склонность к обличительным словесным поносам, обычно много друзей, которые его, убогого, подкармливают и обогревают. А все потому что он ловко умеет прикинуться пуськой, особенно когда рот занят жратвой. Основной недостаток - никак не может заткнуться, рассказывая всем правду обо всех, поэтому способен спездануть лишнее, за что опять-таки частенько бывает бит. Склонен ко всем формам наркозависимости, сучара, а также к религиозному фанатизму, что по сути одно и то же. Добрый, но хуй это сразу поймешь.
Пройти тест


@музыка: peace of me

@настроение: ^)

@темы: Веселое, Позитив, Разное, Я

случайности не случайны..
вось яна гэта восень. за вокнамі ўжо зусім ня так: раней дрэвы закрывалі ад мяне старую школу, лісце становіцца непрыемна цёмна аранжавае, і падае. я люблю значна больш тую пару, якая яшчэ на палову зялёная, такая яскравая і месцамі цёплая. а тут, паспрабуй зараз, дачакайся. добра што хоць у квартэры цёпла) а яшчэ баліць галава. дыбільна так, тэмпературы няма, з-за надвор'я, карацей кажучы. і сёння няма настроя для нейкай актыўнай ці інтэлектуальнай дзейнасці. сіджу і раблю чгд. цікава, але больш прываблівае о генры, зноў хачу перачытаць. наогул, адчуванне такога зацягнутага часу, нібы хто сці адключыў для мяне ўсе з'явы, і людзей, ні пра каго нічога не чутна. пэўна ж, так проста здаецца, але такое прышпільна так, нібы я патрапіла ў нейкі сон.


@музыка: -

@настроение: невызначальнае.

@темы: Мысли вслух, Осень, Сны, Я, Учеба

13:59

...

случайности не случайны..
странны зараз стан, не хочацца нічога рабіць, не хочацца нікуды ісці. напэўна, як і ўчора. але ўнутры такое добрае пачуццё, з-за таго, што нарэшце запалілі(!) і.. проста так)))
так шмат чаго трэба... не хачу. вось зараз мне трэба не лета і адсутнасць вучобы, а проста больш часу, каб зрабіць урокі, нічога не паспяваю. патрэбны рэпетытар па алгебры, на яго часу ня будзе таксама. я хачу іграць на ф-на далей, але кожны тыдзень трэба рабіць нешта важнае і я ўсё пакідаю дзеля гэтай справы. усё вывучыць усё роўна не атрымаецца, а так хочацца))) яшчэ шаліць тое, што ніяк не магу выбраць аптымальны час, каб высыпацца. на выхадных зусім не хочацца класціся спаць раней, размаўляеш па тэлефоне да 2 гадзін ночы, а потым пакутваеш увесь тыдзень. а яшчэ мы не зрабілі візіткі, засталося 10 дзён, а ў нас яшчэ амаль нічога няма. трэба думаць..

@музыка: muse - uprising

@настроение: пасмешлівае:)

@темы: візіткі,, Осень, Чувства, Я, Учеба

20:17

случайности не случайны..
як жа даўно я сюды не пісала! зараз чамусці захацелася патраціць на что небудзь час, хаця яго і так няма. ну і тупа мець прыгожы дзённік, там дзе ты можаш несці усякую ману. вось сёння.. што сёння?
-засталося 3 месяцы да майго дня нараджэння!!
-было 4 пары +збор па візітках, стамілася
-атрымала цэлых дзве 9 па хіміі, чым была вельмі здзіўлена.
-ну проста быў добры такі, яскравы дзень, весела, ну што не здзіўляе, таму што ліцэй усё ж такі)
а так, толькі сёння я на самай справе зразумела, што пачынаю прывыкаць да калектыва. першыя дні я думала, што ўсё будзе лёгка таму што бачна было, што ўсе свядомыя такія, адэкватныя:) а аказалася, што тыя, каго я для сабе падкрэсліла, калі можна так казаць, "паказалі сябе" з зусім іншага боку. а тыя, каго я лічыла для меня не зразумелымі, зараз сталі цікавыя. прываблівае мяне гэтая кожнадзённая навізна, што кожны дзень яшчэ цікавей за ўчора, гэта адрознівае ліцэй ад гімназіі. а і радуе яшчэ тое, што мьюс з'явіліся ў мяне ў айподзе! гэта самае лепшае за апошні тыдзень, хехе)))
зараз хочацца сесці на канапу, накрыцца коўдрай, узяць цікавую кніжку ці проста айпод, і так доооўга-доўга нічога не рабіць))) але не атрымоўваецца, саджуся і раблю ўрокі. і хоць апошняе мяне не вельмі радуе, лета і канікул не вельмі хочацца. думаю, што.. не. я ведаю, што гэта і ёсць шчасце;)

@музыка: muse - i belong to you

@настроение: )))))

@темы: дневники, Музыка, Я, Учеба